Пётр Усьцінавіч Броўка (Пятрусь Броўка; 25.06.1905, в. Пуцілкавічы, Ушацкага р-на, Віцебскай вобл. – 24.03.1980), паэт і грамадскі дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1966; чл.-кар. з 1953). Народны паэт БССР (1962). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы грамадзянін г. Мінск (з 1980).
Друкаваўся з 1926 г. Першыя зборнікі – "Гады як шторм" (1930), "Цэхавыя будні" (1931). Вяршыняй творчасці сталі кнігі паэзіі "Пахне чабор" (1959), "А дні ідуць" (1961), "Між чырвоных рабін" (1969), "Калі ласка" (1972), "I днём i наччу..."(1974) і інш паэзія прасякнута матывамі праслаўлення рэвалюцыі, новай рэчаіснасці, працоўнага і ратнага подзвігу савецкага народа, яго патрыятызму, дружбы, барацьбы за мір. Ёй ўласцівыя публіцыстычнасць, маштабнасць, народнасць мастацкага мыслення, рэалістычнае светаадчуванне. Аўтар лібрэта беларускіх опер, артыкулаў па пытаннях літаратуры і мастацтва. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, А. Твардоўскага, Д. Байрана і інш. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Ленінская прэмія 1962 г. Дзяржаўныя прэміі СССР 1947 і 1951 гг. Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Купалы 1970 г. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г. за ўдзел у выданні 12-томнай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1972), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), Дружбы народаў (1975), Чырвонай Зоркі (1943), "Знак Пашаны" (1939), Кірыла і Мяфодзія (1973, Балгарыя), медалямі.