Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БУДЗЕВІЧ Іван Іванавіч

Іван Іванавіч Будзевіч (н. 25.12.1940, г. Ліда, Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь( 1996-2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1996).

Навуковыя працы ў галіне біятэхналогіі ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл, біятэхналогіі рэпрадукцыі буйной рагатай жывёлы. Ажыццявіў комплексныя даследаванні тэарэтычных, метадычных і практычных аспектаў біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочнай і мясной жывёлагадоўлі, якія дазваляюць значна паскорыць стварэнне высокапрадукцыйных статкаў жаданых генатыпаў. На аснове вывучэння ўплыву розных біялагічных, тэхналагічных фактараў, гарманальнага і біяхімічнага статусу арганізма жывёл, вывучэння абмену рэчываў ім прапанавана тэарэтычнае абгрунтаванне і ажыццёўлена комплексная распрацоўка найбольш дасканалых метадаў атрымання, захоўвання і перасадкі біяматэрыяла, якія з'яўляюцца галоўнымі звёнамі ў тэхналагічным працэсе трансплантацыі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы.

Аўтар больш як 170 навуковых прац, 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Организация и опыт внедрения метода трансплантации эмбрионов в Белоруссии // Молочное и мясное скотоводство. 1992.
  2. Состояние, практика использования и перспективы трансплантации эмбрионов в селекции крупного рогатого скота Республики Беларусь. Мн., 1998.
  3. Новые биотехнологические методы в ускорении селекционного процесса крупного рогатого скота (совм. с И.П.Шейко) // Аграрная наука на рубеже ХХI века. Материалы общего собрания Академии аграрных наук РБ. Мн., 2000.