Цэлестын Леановіч Бурсцін (28.01.1888, г. Цярнопаль, Украіна – 21.10.1938), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), доктар філасофіі (1912), прафесар(1929).
Даследаванні ў галіне дыферэнцыяльных ураўнанняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Займаўся пытаннямі алгебры, рыманавай геаметрыі, распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфаффавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфаффа для сістэм дыферэнцыяльных ураўнанняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кошы для гэтага тыпу ўраўнанняў.
Аўтар каля 20 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.