Казімір Паўлавіч Буслаў (25.10.1914, в. Кашалёва Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. – 20.01.1983), філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; чл.-кар. з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Навуковыя працы прысвечаны гістарычнаму матэрыялізму, праблемах сацыяльнага прагрэсу, гуманізму і культуры. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і апублікаваны кнігі, якія аналізуюць сацыяльныя змены ў асяроддзі рабочага класа, сялянства і інтэлігенцыі Беларусі ў працэсе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Распрацоўваў праблемы сацыяльнага прагрэсу, свабоды і адказнасці асобы ва ўмовах сацыялістычнага грамадства.
Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі.
Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі даакцябрскага перыяду.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1974), медалямі.