Базыль Чачуга(30.10.1930 - 10.09.2017, р. у месц. Плутычэ, Польшча), вучоны ў галіне біяхіміі і экалогіі. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Доктар габілітаваны (1963), прафесар (1972).
Навуковыя даследаванні ў галіне воднай экалогіі, біяхіміі. Вывучаў ролю кароціноідаў і іх вытворных ў працэсах фотасінтэзу, росту і адаптацыі арганізмаў да розных фактараў асяроддзя. Выступаў ў ролі эксперта па экалогіі ў шэрагу міжнародных арганізацый, уваходзіў у склад розных камітэтаў, звязаных з прыродаахоўнай дзейнасцю.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій.