Дарожкін Мікалай Апанасавіч (14.12.1905, в. Горохоўка, Бранскай вобл., Расія – 27.04.1993), міколаг і фітапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1962; чл.-кар. з 1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі (1959-61), доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковыя працы прысвечаны фітапаталогіі сельскагаспадарчых раслін. Вывучаў біялогію распаўсюджвання ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў, іншых агароднінных культур. Вызначыў новы цыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічныя спосабы барацьбы з узбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці гатункаў бульбы да фітафторы, тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Распрацаваў арыгінальную методыку выдзялення монозооспоровых кланаў ўзбуджальніка фітафторы бульбы.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій.
Дзяржаўная прэмія СССР 1974 г. за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных гатункаў бульбы.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1966), "Знак Пашаны" (1949), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), медалямі.