Аляксандр Давыдавіч Дубах (09.07.1883, в. Ботава, Маскоўскай вобл. – 1942), вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), доктар сельскагаспадарчых навук (1926), профессор (1921).
Распрацоўваў пытанні лясной гідралогіі балот, уплыў лесу на рачны сцёк. Правёў аналіз заканамернасцяў фарміравання воднага рэжыму балот. Дзякуючы яго працам гідралогія балот вылучылася ў самастойную галіну навукі.
Аўтар больш за 70 навуковых прац, у т.л. 14 манаграфій.
Узнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда".