Барыс Васільевіч Ерафееў (10.05.1909, с. Пенделка Пензенскай вобл., Расія – 24.11.1995), фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947; чл.-кар. з 1940), доктар хімічных навук (1940), прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).
Работы па хімічнай кінэтыцы, каталізу, топахімічным рэакцыям, аўтаакісленні арганічных злучэнняў, фізікахіміі палімераў. Прапанаваў у матрычнай форме ўраўненні кінетыкі паслядоўных рэакцый, вывеў топакінетычныя ўраўненні. Распрацаваў лігандопалевую тэорыю гетэрагеннага каталізу, каталітычныя сістэмы для полімерызацыі алефінаў. Выявіў з'яву спалучанага з акісленнем дэкарбаксіліравання. Распрацаваў слаісты матэрыял, які выкарыстоўваецца ў самалётабудаванні, і антыблакавую кампазіцыю для цэлафанавай вытворчасці.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 87 вынаходак.
Дзяржаўная прэмія СССР 1946.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1952), Чырвонай Зоркі (1946), "Знак Пашаны" (1950), медалямі.