Мікалай Паўлавіч Яругін(14.05.1907, станіца Пралетарская, Растоўскай вобл., Расія – 12.02.1990), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1943), прафесар (1944). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Работы па тэорыі лінейных дыферэнцыяльных сістэм, аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ўраўненняў тэорыі ўстойлівасці, гісторыі матэматыкі і механікі. Вырашыў праблему Пуанкаре, праблему Рыма для n=2 і m=3, знайшоў спосаб пабудовы функцыянальна-інварыянтных рашэнняў хвалевага і іншых ураўненняў ў прыватных вытворных, пабудаваў тэорыю прыводных сістэм і тэорыю рухомых асаблівых кропак сістэмы двух дыферэнцыяльных ураўненняў. У алгарытмічнай форме даў рашэнне змешаных задач для некаторых ураўненняў другога парадку і прыватных вытворных.
Аўтар больш за 80 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, дакументальнай аповесці "Пра тых, хто выстаяў" (1961; 2 выд., 1989).
Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г. за работы па тэорыі ўстойлівасці.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1969), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1977), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Айчыннай вайны II ступені (1944), "Знак Пашаны" (1950), медалямі.