Леанід Фёдаравіч Яўменаў (22.07.1932 – 06.11.2019), філосаф. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979).
Навуковыя інтарэсы ў галіне сучаснай заходнееўрапейскай філасофіі, філасофіі палітыкі, праблем дыялектыкі, правоў чалавека. Яго працы "Дыялектыка і рэвалюцыя" (1964), "Філасофія антымарксизму і дыялектыка" (1981), "Международноая ідэалогія правоў чалавека: праблемы - рашэнні" (2000) і інш. маюць важнае метадалагічнае значэнне для аналізу сучаснай немарксісцкай філасофіі, ідэалогіі і для пазітыўнай распрацоўкі актуальных тэарэтычных праблем.
Аўтар больш за 200 навуковых і навукова-публіцыстычных работ, у т.л. 8 манаграфій.