Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў (19.02.1906, г. Чаркеск, Стаўрапольскага краю, Расія – 30.03.1980), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1966), доктар фізіка-матэматычных навук (1943), прафесар(1943).
Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі краявых задач і асаблівых інтэгральных ураўненняў з адной і многімі зменнымі, тэорыі інтэгральных ураўненняў тыпу скруткі, тэорыі зваротных краявых задач. Даў закончанае рашэнне асноўнай краёвай задачы аналітычных функцый (задачы Рымана). Атрыманыя вынікі маюць прыкладанне ў задачах матэматычнай фізікі і механікі суцэльных асяроддзяў, выкарыстаны для стварэння тэорыі сінгулярнасці інтэгральных ураўненняў з ядром Каші.
Аўтар больш за 80 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга( 1976), медалямі.