Іван Федасеевіч Гаркуша (29.04.1896, с. Гарадзішча, Гарадзішчанскага р-на, Кіеўскай вобл., Украіна – 06.08.1970), почвавед. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі( 1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959 – 1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1956).
Навуковыя працы ў галіне агранамічнага глебазнаўства, геаграфіі, генезісу, урадлівасці і эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уплывам акультурвання.
Аўтар больш за 90 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.
Прэмія ім. В.Р. Вільямса (1947, 1957) за падручнік "Глебазнаўства" (М., 1940; 6 выд., 1962) і манаграфію "Акультурванне глебаў як сучасны этап глебаўтварэння" (М., 1956).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), "Знак Пашаны" (1949), медалямі.