Фёдар Аскаравіч Гаўсман (01.11.1868, Гродзенская вобл. – 1944), тэрапеўт. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1933), доктар медыцыны (1912), прафесар (1924). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931).
Праводзіў даследаванні ў галіне пальпацыі кішачна-страўнікавага тракта. Прапанаваў шэраг лабараторных метадаў даследавання: рэакцыю на урабілін (проба Гаўсмана), метад дыягностыкі схаваных захворванняў нырачных лаханак, метад праслухоўвання глытальных шумоў.
Аўтар больш за 210 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.