Цімафей Сазонавіч Гарбуноў (06.08.1904, в. Санікі, Бешанковіцкага р-на, Віцебскай вобл. – 08.10.1969), партыйны і грамадскі дзеяч, гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1959), прафесар (1963).
Працы па гісторыі ўтварэння БССР, культуры, рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа, сацыялістычнага будаўніцтва ў Беларусі. З'яўляўся адным з рэдактараў зборніка "Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Беларусі (дакументы і матэрыялы)"(т. 1-2, 1957) і "Гісторыі Беларускай ССР"(т.1-2, 1961).
Аўтар звыш 20 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій і брашур.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1943), Чырвонага Сцяга (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1954), медалямі.