Павел Восіпавіч Горын (Каляда; 15.01.1900, г. Бяроза, Брэсцкай вобл. – 25.04.1938), гісторык, дзяржаўны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), доктар гістарычных навук(1934).
— Скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова (1921) і Інстытут чырвонай прафесуры (1925).
— У 1927 – 1930 гг. супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі, адначасова намеснік рэдактара часопіса "Пралетарская рэвалюцыя".
— У 1931 – 1936 гг. прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук.
— З 1936 г. намеснік старшыні Вучонага камітэта пры ЦВК СССР, загадчык кафедры гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
— У 1931 – 1936 гг. член ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР.
— У 1937 г. арыштаваны, у 1938 г.прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955 г.
Асноўныя працы па гісторыі саветаў у рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Рэдактар Збору твораў У.І. Леніна на беларускай мове.
Аўтар больш за 20 навуковых прац.