Сяргей Іванавіч Губкін (27.08.1898, С.-Пецярбург – 08.09.1955), вучоны ў галіне пластычнасці і апрацоўкі металаў ціскам. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947), доктар хімічных навук (1936), прафесар (1945). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).
Навуковыя працы па тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Распрацаваў матэматычныя метады вывучэння працэсаў цячэння металу пры прокатке, каванні і штампоўцы. Увёў паняцце аб механічных схемах дэфармацыі, на падставе якога стварыў класіфікацыю тэхналагічных працэсаў, зыходзячы з іх уплыву на пластычныя ўласцівасці металаў.
Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.