Георгій Паўлавіч Гурыновіч (26.04.1933, г. Барысаў, Мінскай вобл. – 26.02.1994), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).
Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапроцэссаў ў шмататамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэння светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі святлення раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі узбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў.
Дзяржаўная прэмія БССР 1980 г. за цыкл работ "Фатоніка біялагічна важных пігментаў і іх аналагаў".
Узнагароджаны медалём.