Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.04.1881, в. Такары, Камянецкага р-на, Брэсцкай вобл. – 04.02.1931), гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1929).
— Скончыў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт (1911).
— У 1914 – 1920 гг. выкладчык, дырэктар Мінскага настаўніцкага інстытута.
— У 1920 г. наркам земляробства БССР, у 1920 – 1926 гг. наркам асветы БССР. З 1921 г. прафесар, дэкан, намеснік рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
— З 1925 г. старшыня (з 1927 г. прэзідэнт) Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у 1929 – 1931 гг. прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук.
— У 1925 – 1927 гг. член ЦВК СССР, у 1922 – 1930 гг. член ЦВК БССР, у 1924 – 1930 гг. член Прэзідыума ЦВК БССР.
Займаўся даследаваннем гісторыі Беларусі. Апублікаваў шэраг буйных манаграфічных даследаванняў, у тым ліку адзін з першых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі – " Кароткі нарыс гісторыі Беларусі "(1919; 5 выд., 1991). Яго манаграфія "1863 год на Беларусі: Нарыс падзей" (1930) стала першым у беларускай гістарыяграфіі буйным даследаваннем па гісторыі гэтага паўстання. Значную ўвагу надаваў гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і першых гадоў савецкай улады ў Беларусі. Яму належыць распрацоўка канцэпцыі нацыянальнай гісторыі з улікам марксісцка-ленінскай метадалогіі гісторыі.
Аўтар 40 навуковых і навукова-публіцыстычных работ, у тым ліку 8 манаграфій.