Іван Макаравіч Ільюшын (01.07.1903, в. Пракшенічы, Магілёўскага р-на – 05.10.1997), філосаф. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1950). Кандыдат філасофскіх навук (1946).
Работы па пытаннях ідэйнай спадчыны класікаў марксізму-ленінізму па тэорыі пазнання і нацыянальнаму пытанню, практыкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў СССР, развіцця народнай адукацыі ў БССР, дыялектыкі нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў вырашэнні нацыянальнага пытання.
Аўтар каля 50 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1960), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948), Айчыннай вайны I ступені (1944), "Знак Пашаны" (1951), медалямі.