Віктар Аляксандравіч Іпацьеў (30.03.1942, г. Омск, Расія – 09.06.2009), вучоны ў галіне лесазнаўства, глебазнаўства і радыёэкалогіі лесу. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1998), доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1997). Незалежны эксперт ААН па лесе ад краін Усходняй Еўропы (1995).
Даследаванні па павышэнню прадуктыўнасці лясоў на залішне вільготных глебах, аптымізацыі працэсу мінеральнага харчавання драўняных раслін. Стварыў кірунак па рэгуляванні і блакаванні працэсаў паступлення радыенуклідаў у лясныя фітацэнозы без зніжэння прадуктыўнасці драўняных раслін і ўрадлівасці глеб ва ўмовах глабальнага радыеактыўнага забруджвання тэрыторый.
Аўтар 290 навуковых прац, у тым ліку 51 манаграфій, 22 вынаходстваў.