Васіль Уладзіміравіч Івашын (09.05.1913, в. Ляхавічы, Дзяржынскага р-на, Мінскай вобл. – 06.11.2009), літаратуразнаўца, педагог. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, праблемам развіцця рэалізму, беларуска-рускіх, беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязяў, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Адзін з аўтараў падручніка "Беларуская літаратура" для 8-га класа (з В.В. Барысенка, 1978; з М.А. Лазарчуком, 1984), для 9-га класа( з М.А. Лазаруком, 1994).
Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.