Аляксей Іванавіч Кайгародаў (14.11.1881, г. Ноўгарад, Расія – 27.09.1951), кліматолаг і геафізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947; чл.-кар. з 1936), доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949).
Работы па даследаванні клімату, мікраклімату і сельскагаспадарчай метэаралогіі БССР. Распрацаваў рэкамендацыі тэрмінаў сяўбы і іншых сельскагаспадарчых работ для БССР. Даў класіфікацыю кліматам зямнога шара.
Аўтар звыш 50 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.
Узнагароджаны медалямі.