Уладзіслаў Піліпавіч Карлоўскі(25.09.1933, в. Молчаны, Рэчыцкага р-на, Гомельскай вобласці – 19.08.2010), вучоны ў галіне меліярацыі і аховы зямель. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), чл.-кар. УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь( 1992-2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук( 1997), доктар тэхнічных навук( 1980), прафесар (1982).
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням меліярацыі і водагаспадарчага будаўніцтва. Абгрунтаваў працэсы вытворчасці земляных работ пры будаўніцтве меліярацыйных сістэм на забалочаных тэрыторыях. Прапанаваў новыя тэхналогіі ў будаўніцтве меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд. Распрацаваў сродкі механізацыі для выканання рамонтна-эксплуатацыйных работ на меліярацыйных сістэмах.
Аўтар каля 220 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 20 аўтарскіх пасведчанняў і 8 патэнтаў на вынаходствы і прамысловыя ўзоры машын.
Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 г. за распрацоўку новых тэхналогій і будаўніцтва меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), "Знак Пашаны" (1971), медалём.