Іван Мацвеевіч Карпуць (01.01.1938, в. Далбёнкі, Бераставіцкага раёна, Гродзенскай вобл. – 18.02.2012), вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992-2002), доктар ветэрынарных навук( 1977), прафесар (1979). Ганаровы прафесар Кембрыджскага (2002) і Калумбійскага (2003) ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы ў галіне імуналогіі, іммунапаталогіі і крыватвору ў жывёл. Правёў фундаментальныя даследаванні па высвятленні заканамернасцяў фарміравання імуннага статусу ў жывёл, развіццю механізмаў іммунапаталогіі ў сістэме маці-прыплод, ўплыву антыбіётыкаў, прабноцікаў, вітамінаў, прадуктаў хімізацыі, выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, шэрагу мікраарганізмаў і паразітаў на крыватвор, імунагенез, абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Аўтар і суаўтар 12 дыягнастычных, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў і іммунакарэктараў, вытворчасць якіх арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацаваў і апрабаваў інфармацыйныя тэхналогіі і прагрэсіўныя вучэбна-метадычныя спосабы навучання, якія рэалізаваны ў навучальных працэсах ВНУ Рэспублікі Беларусь і краін СНД.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручніка, 3 даведніка. Аўтар 11 вынаходстваў і патэнтаў.
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 г. за цыкл работ "Вывучэнне заканамернасцяў фарміравання імуннага статусу", высвятленне механізмаў развіцця імунапаталогіі жывёл, стварэнне прэпаратаў для дыягнастычных, лячэбных і прафілактычных мэтаў.