Іван Фёдаравіч Харламаў (30.06.1920, в. Шарпілаўка, Гомельскага р-на – 12.04.2003), вучоны ў галіне педагогікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1990), доктар педагагічных навук (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковыя працы па пытаннях дыдактыкі, тэорыі і методыкі выхавання.
Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 22 кнігі.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за працу "Падручнік "Педагогіка" на беларускай мове для студэнтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў".
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.