Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12.04.1927, Мінск – 08.10.1991), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар. з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).
Работы па лазерна-плазменным сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Пад яго кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы, якія ўжываліся для вывучэння высокатэмпературных працэсаў ва ўстаноўках новай тэхнікі, уключаючы працэсы ўваходу касмічных апаратаў у шчыльныя пласты атмасферы.
Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходак.
Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г., Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1981), медалямі.