Леанід Іванавіч Калыхан (26.07.1931, в. Слабада, Мазырскага р-на, Гомельскай вобл. – 27.07.2003), вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).
Працы ў галіне ядзернай энергетыкі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана шырокая праграма даследаванняў цеплаабмену ў аднафазных і двухфазных патоках пры дакрытычных і звышкрытычных параметрах, а таксама пры фазавых ператварэннях хімічна рэагуючай чатырохвокісі азоту – новага тыпу цепланосбіта і працоўнага цела атамных электрастанцый. Выявіў шэраг асаблівасцяў цепла- і масапераносу ў дысацыюе цепланосбіце. Вывучыў цеплаабмен і гідрадынаміку ў мадэлях і макетных узорах цеплаабменнага абсталявання і элементах актыўнай зоны рэактараў АЭС. Распрацаваў навукова-тэхнічныя асновы стварэння пасіўных сістэм бяспекі для АЭС новага пакалення з рэактарамі ВВЭР.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 45 вынаходак.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга( 1981), медалём.