Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Караткоў Канстанцін Мікалаевіч

КАРАТКОЎ Канстанцін Мікалаевіч

Канстанцін Мікалаевіч Караткоў (08.03.1890, г. Варонеж, Расія – 19.03.1954), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1950; чл.-кар. з 1947), доктар хімічных навук (1943), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Асноўныя працы ў галіне лесахіміі: па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні церпенавых вуглевадародаў, распрацоўцы тэхнікі падсочкі. Вывучаў кінэтыку акіслення шкіпінараў і каніфолі. У выніку экспедыцыйных даследаванняў была выяўленая сыравінная база для вытворчасці каніфолі ў Беларусі.

Аўтар больш за 40 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1951), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949).

Асноўныя працы:

  1. Химическая переработка древесины. Мн.: Гос. изд. БССР, 1947.
  2. Канифоль и скипидар. Мн.: Гос. изд. БССР, 1950.