Віктар Антановіч Каваленка (21.07.1929, в. Сакаўшчына, Валожынскага р-на, Мінскай вобл. – 17.08.2001), літаратуразнаўца, празаік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1984). Доктар філалагічных навук (1978). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).
Друкаваўся з 1952 г. Даследаванні ў галіне беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. Яго працы, прысвечаныя творчасці З. Бядулі, Я. Коласа, І. Шамякіна, літаратурнаму працэсу 19 ст. – пачатку 20 ст. адрозніваюцца канцэптуальнасцю, навізной пастаноўкі праблем, актуальнасцю, шматграннасцю навуковых рашэнняў, глыбінёй і гістарызмам даследаванняў. Даследаваў працэс ускораннасці ў развіцці беларускай літаратуры, роля ў ёй нацыянальна-самабытных вытокаў і ўплывы суседніх літаратур. Як крытыку яму ўласцівыя ўвага да праблем духоўнасці літаратуры, яе праўдзівасці, грамадскай актыўнасці, гуманізму. Аўтар рамана "Падвышанае неба" (1975).
Аўтар больш за 200 навуковых прац, зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў, у тым ліку 11 манаграфій.
Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа 1980 г. за ўдзел у стварэнні 2-томнай "Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (1977).
Узнагароджаны медалём.