Юрый Канстанцінавіч Казлоў (н. г. Масква, 07.01.1928 – 12.08.2016), эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971).
Навуковыя працы ў галіне аптымальнага планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл краіны, стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання народнай гаспадаркай. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў размяшчэння асобных галін машынабудавання і іх комплексаў.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій.
Узнагароджаны медалямі.