Іван Сяргеевіч Краўчанка (12.09.1902, в. Дзмітраўка, Варонежскай вобл., Расія – 12.06.1979), гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969; чл.-кар. з 1959), доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковыя працы прысвечаны гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Даследаваў ролю Кампартыі Беларусі па кіраўніцтву барацьбой у тыле ворага. Унёс значны ўклад у напісанне "Гісторыі Беларускай ССР" у 2 тамах (1954–1958, 2-е выд. 1961), "Гісторыі Беларускай ССР" у 5 тамах (1972–1975), 10-га тома "Гісторыі СССР" у 12 тамах (1966–1980). Адзін з суаўтараў "Гісторыі Мінска" (1957).
Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), "Знак Пашаны" (1944, 1949), медалямі.