Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЛЕСНІКОВІЧ Анатоль Іванавіч

Анатоль Іванавіч Лесніковіч (н. у саўгасе "Рачкавічы", Слуцкага р-на, Мінскай вобл., 03.04.1941 – 05.02.2019), фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1989).

Распрацаваў метады ізапараметрычных суадносін і рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Вывучыў механізм тэрмічнага раскладання кампанентаў сумесевых цвёрдых ракетных паліваў, у тым ліку сінтэзаваных, а таксама працэсаў термапераутварэння гэтых паліваў і іншых практычна важных кампазіцыйных матэрыялаў на палімернай аснове. Выявіў размерный эфект у рэгуляванні хуткасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння, што дазволіла атрымаць новыя рэгулятары для розных гаручых сістэм. Устанавіў заканамернасці, якія дазваляюць ацаніць межы рэгулявання хуткасці гарэння, ціск, пры якім каталітычны эфект змяняецца інгібіруе. Выявіў і вывучыў з'яву вадкапламеннага гарэння, а таксама злучэнні, здольныя да самараспаўсюджваюшчагася высокатэмпературнага раскладання – асаблівай форме гарэння, на аснове якіх прапанаваў хімічныя генератары кіслароду, азоту, хлору. Абгрунтаваў хімічную інжынерыю як навуку аб канструяванні хімічнымі метадамі сістэм з нана- і мікрапамерных элементаў і распрацаваў шэраг такіх сістэм.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, вучэбнага дапаможніка, больш за 60 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2012 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Об отрицательной корреляции параметров закона скорости горения // Физика горения и взрыва. 1979. №1.
  2. Изопараметрические кинетические соотношения в реакциях конденсированных веществ // J. Therm. Anal. 1985. №3.
  3. Явление жидкопламенного горения // Весцi НАН Беларусi. Сер. хiм. навук. 1998. №4.
  4. Термическое разложение аминотетразолов // Thermochim. Acta. 2002. Vol.388.
  5. 45 лет в науке. Сб. статей. Мн.: Белорусская наука, 2006.