Алег Антонавіч Лойка (01.05.1931, г. Слонім, Гродзенскай вобл. – 19.11.2008), літаратуразнавец і паэт. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971).
Навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры, пытаннях тэорыі сучаснай паэзіі. Даследуе заканамернасці развіцця нацыянальнай лірыкі і паэмы, праблемы рэалізму і рамантызму, пытанні літаратурных сувязяў. Унёс вялікі ўклад у вывучэнне тыпалагічных сувязяў беларускай і польскай літаратур. Даследаваў генетычныя і працэсуальныя асаблівасці развіцця новай беларускай літаратуры 19-пачатку 20 стагоддзя. Вывучаў творчасць М. Багдановіча, шляхі развіцця і мастацкі фенамен нацыянальнай паэмы і лірыкі. З пачатку 1980-х гадоў вывучае даадраджэнчаскі і адраджэнскі перыяды старабеларускай літаратуры. Друкуецца з 1951 г. пераклаў на беларускую мову творы П. Верлена (зборнік "У месяцавым ззянні", 1974), І.В. Гётэ (зборнік "Спатканне i ростань", 1981), Ф. Шылера (зборнік "Улада песняспеву", 1997), многіх рускіх, украінскіх, польскіх і інш. паэтаў.
Аўтар звыш 100 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій, двухтомнага падручніка для філалагічных факультэтаў ўніверсітэтаў "Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычнікі пэрыяд" (ч. 1-2, 1977-80, 2-е выд. 1989), двух кніг у серыі ЖЗЛ "Янка Купала" (1982), "Скарына"(1989), 24 кніг вершаў.
Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г. за раман "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае".
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі.