Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАХНАЧ Аляксандр Сямёнавіч

Аляксандр Сямёнавіч Махнач (08.12.1918, в. Хатляны, Уздзенскага р-на, Мінскай вобл. – 17.10.2006), геолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970; чл.-кар. з 1959), доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

Працы па літалогіі і геахіміі верхняга пратэразоя, дэвону, камбрыі, старажытных кор выветрывання, па фацыальнаму і фармацыйнаму аналізу, палеагеаграфіі, магнетызм, вулканізму, тэктоніцы, карысных выкапняў (нафта, мінеральныя солі, жалезныя руды і інш.). Удзельнік пошуку і адкрыцця радовішчаў калійных і каменнай соляў у Беларусі. Распрацаваў стратыграфічную схему верхнепратэразойскіх і кембрыйскіх ападкавых тоўшчаў. Даследаваў літалогію, палеагеаграфію і карысныя выкапні рыфейскіх, вендскіх, кембрыйскіх і дэвонскіх адкладаў у Беларусі, крышталічны падмурак і развітыя на ім кары выветрывання. Абагульніў і прааналізаваў матэрыялы па геалогіі Беларусі за апошнія 35-40 гадоў, атрымаў новыя дадзеныя па стратыграфіі, літалогіі, палеагеаграфіі і карысным выкапням ападкавай тоўшчы, склаў (у суаўтарстве) новыя стратыграфічныя схемы рыфейскіх, вендскіх, кембрыйскіх і дэвонскіх адкладаў і супаставіў іх з аналагічнымі ўтварэннямі сумежных раёнаў Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 34 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за адкрыццё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласці БССР.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Знак Пашаны (1966), Айчыннай вайны II ступені (1986), Францыска Скарыны (1999), медалём "За адвагу" (1942), іншымі медалямі

Асноўныя працы:

  1. Литология и геохимия девонских отложений Припятского прогиба в связи с их нефтеносностью. Мн., 1966 (в соавт.).
  2. Рифей и венд Белоруссии. Мн., 1976 (в соавт.).
  3. Верхнедевонская щелочная вулканогенная формация Припятской впадины. Мн., 1977 (совм. с В.П. Корзуном).
  4. Геология Беларуси. Мн., 2001 (в соавт.).
  5. Жизнь и наука: Воспоминания и размышления. Мн.: Белорусская наука, 2008.