Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАНАК Мікалай Андрэевіч

Мікалай Андрэевіч Манак (20.06.1943 – 01.03.2017), кардыёлаг. Нарадзіўся ў в. Семежава, Капыльскага р-на, Мінскай вобл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2007).

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, пытанням дыягностыкі, высвятленню патагенетычных механізмаў, распрацоўцы дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння, рэабілітацыйным тэхналогіям, прагназаванню інваліднасці. Для індывідуалізаванага падбору медыкаментознай тэрапіі распрацаваў метад скрынінга антыангінальных прэпаратаў з дапамогай вострага фармакалагічнага тэсту ва ўмовах велаэргаметрычных нагрузак і дазаванай хадьбы. Выканаў арыгінальныя распрацоўкі па болевой адчувальнасці, метэазалежнасці і метэопрафілактыкі, вертебракардыяльнаму сіндрому, развіццю талерантнасці да арганічных нітратаў, асаблівасцям развіцця стэнакардыі ў жанчын у розныя фазы менопаузы, дысфункцыі сінусового вузла.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1997), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Внезапная коронарная смерть // Здравоохранение. 2001, №10.
  2. Руководство по кардиологии. Мн.: Беларусь, 2003.
  3. Патогенетические механизмы развития толерантности к нитратам и возможные пути коррекции // Кардиология СНГ. 2003. Т.1 (в соавт.).
  4. Становление и развитие кардиологии в Беларуси // Кардиология СНГ. 2004. Т.4, №2.
-*+