Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў (01.01.1925, в. Шарыбаўка, Буда-Кашалёўскага, р-на Гомельскай вобл. – 22.09.2003), гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У манаграфіях і артыкулах абагульніў даследаванні, прысвечаныя зараджэнню ў Беларусі партыйна-савецкага друку, яе развіцця і ролі ў жыцці народа. У манаграфіях "Да духоўнага росквіту: гістарычны вопыт развіцця беларускай савецкай культуры" (1974), "Мастацкая культура Беларусі на сучасным этапе" (1978) і многіх іншых публікацыях адлюстраваў гістарычны вопыт і заканамернасці развіцця беларускай культуры пасляакцябрскага перыяду. Адзін з арганізатараў стварэння 7-томнага (у 8 кнігах) "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" (1984–1988), адзін з аўтараў і галоўны рэдактар 6-томнай "Гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі" (1987–1994).
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій.
Дзяржаўная прэмія БССР 1990 за "Звод помнікаў гісторыі і культуры Беларусі".
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971, 1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), "Знак Пашаны" (1962), медалямі.