Юзэф Фларыянаўна Мацкевіч (27.07.1911, в. Ула, Бешанковіцкага р-на, Віцебскай вобл. – 24.11.2003), мовазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969). Доктар філалагічных навук (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР(1978).
Арганізатар, кіраўнік, актыўны ўдзельнік даследаванняў лінгвагеаграфічнага этапу ў развіцці сучаснай беларускай дыялекталогіі. Даследавала дыялекты беларускай мовы, іх генезіс, гістарычнае развіццё, структуру і кантакты з гаворкамі інаславянскіх і балтыйскіх моў. Рэдактар і суаўтар кніг "Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі" (1962), "Дыялекталагічны атлас беларускай мовы" (ч. 1-2, 1963), "Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак" (1968-69), "Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча" (т. 1-5, 1979-1986). Адзін з аўтараў "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" у 5 тамах (т. 1-5, 1993–1998).
Аўтар больш за 90 навуковых прац.
Дзяржаўная прэмія СССР 1971 г.за ўдзел у комплексе работ па беларускай лінгвагеаграфіі.