Уладзімір Міхайлавіч Мажуль (24.12.1939, г. Адэса – 29.08.2008), вучоны ў галіне біяфізікі, пратэёміка. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1991).
Работы ў галіне малекулярнай і мембраннай біяфізікі, фатонікі бялкоў, пратэёміка. Устанавіў новы біяфізічны механізм рэгуляцыі актыўнасці пратэома ў норме і пры паталогіі, які рэалізуецца шляхам пераўтварэнняў структурна-дынамічнага стану бялкоў на фоне сталасці іх складу. Паказаў важнасць ролі унутрымалекулярнай дынамікі бялковай глобулы ў рэалізацыі і рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці бялкоў. Прапанаваў флуктуацыйную мадэль фермент-субстратных узаемадзеянняў. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў канцэпцыю аб магчымасці існавання бялку ў мностве часткова-згорнутых станаў, якія адрозніваюцца па канфармацыі, унутрымалекулярнай дынаміцы і функцыянальнай актыўнасці. Распрацаваў метад селектыўнага маніторынгу мілісекунднай унутрымалекулярнай дынамікі мембранных бялкоў у складзе жывых клетках, заснаваны на рэгістрацыі кінэтычных параметраў трыптафанавай фасфарэсцэнцыі пры пакаёвай тэмпературы. Стварыў прыборнае забеспячэнне фосфарэсцэнтнага метаду.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 12 вынаходак.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 1992 г.