Фёдар Васільевіч Аляшкевіч (05.05.1936, в. Балотца, Навагрудскага р-на, Гродзенскай вобл. – 29.12.2008), нейрахірург. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1980).
Навуковыя даследаванні прысвечаны сасудзістым парушэнням галаўнога мозгу, чэрапна-мазгавым траўмам, пухлінам галаўнога мозгу, эпілепсіі, болевым сіндромам. Распрацаваў і ўжыў новы метад лячэння артэрыяльнага спазму мазгавых сасудаў – мясцовае ўздзеянне навакаінаміда на сасуды мозгу. Упершыню вывучыў ролю і значэнне перакіснага акіслення ліпідаў пры чэрапна-мазгавой траўме.
Аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 6 вынаходак.
Узнагароджаны медалём.