Юрый Міхайлавіч Астроўскі (29.06.1925, Мінск – 31.12.1991), біяхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1977), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрага напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія). Ім створана арыгінальная канцэпцыя развіцця алкагалізму, якая дае перспектывы лячэння гэтай хваробы. Вывучана прырода цэнтраў і груповак на бялку і ў малекуле тыяміну, адказных за пратэідізацыю вітаміна, сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае прымяненне ў медыцыне антывітамінаў.
Апублікаваў каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 15 вынаходак.
Прэмія НАН Беларусі 1995 г. за цыкл работ па метабалізму тыяміну (пасмяротна).
Узнагароджаны медалямі.