Пётр Ціханавіч Петрыкаў (12.07.1927, в. Мікалаеўка, Добрушскага р-на, Гомельскай вобл. – 03.07.2007), гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі, дзейнасці рэўкама па аказанні дапамогі Чырвонай Арміі і аднаўленні Савецкай улады пасля выгнання польскіх інтэрвентаў з Беларусі ў 1920 г., працы Саветаў народных дэпутатаў БССР у пасляваенныя гады, арганізацыі аховы здароўя, па гісторыі навукі і гістарыяграфіі Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў "Гісторыі Беларускай ССР" у 5 тамах (т. 5, 1975), "Акадэміі навук Беларускай ССР" (1979), "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі" (1998), "Дасягненняў гістарычнай навукі ў БССР за 60 гадоў" (1979). Кіраўнік аўтарскага калектыву, галоўны рэдактар і адзін з аўтараў "Гісторыі Беларускай ССР" (1975), "Гісторыі працоўнага класа БССР" у 4 тамах (1984–1987), "Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі IX-пач. XX стст." (1996).
Аўтар больш за 160 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій і брашур, 2 падручнікаў.
Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР 1984 г. за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні прац па гістарычных сувязях беларускага і ўкраінскага народаў.
Узнагароджаны медалямі.