Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ПІКУЛІК Міхаіл Міхайлавіч

Міхаіл Міхайлавіч Пікулік (19.04.1948, г. Чэрвень, Мінскай вобл. – 24.01.2006), вучоны ў галіне герпеталогіі, экалогіі жывёл, аховы і выкарыстання жывёльнага свету. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар біялагічных навук (1993), прафесар (1998).

Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі – новага навуковага напрамку, звязанага з вывучэннем характару і ступені ландшафтнай дыферэнцыяцыі фауны, межаў арэалаў, структуры насельніцтва і унутрывідавай зменлівасці амфібій і рэптылій. Правёў сістэмнае вывучэнне герпетафаўны Беларусі і распрацаваў канцэпцыю ландшафтна-экалагічнай дэтэрмінаванасці зменлівасці герпетакомплексаў і папуляцый дамінуючых відаў. Абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетофауны як аб'екта экалагічнага маніторынгу, распрацаваў рэкамендацыі па аптымізацыі яе аховы. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле праведзены даследаванні па ацэнцы дынамікі фауны і стану заацэнозаў у натуральных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, па выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыпных экатонаў, а таксама наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біялагічнай разнастайнасці дзікай фауны.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій.

Асноўныя працы:

  1. Земноводные Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1985.
  2. Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1988 (совм. с В.А.Бахаревым, С.В.Косовым).
  3. Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн.: БелНИИНТИ, 1990 (совм. с Л.М.Сущеней).
  4. Животный мир и радиация. Мн.: БелНИИНТИ, 1991 (совм. с Л.М.Сущеней, А.Е.Плениным).
  5. Атлас наземных позвоночных Березинского заповедника. Мн., 1994 (в соавт.).
  6. Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн.: Наука и техника, 1995 (ред. с Л.М.Сущеней, А.Е.Плениным).