Пётр Пятровіч Прахарэнка (19.09.1939, в. Мяжэнец, Бялыніцкага р-на, Магілёўскай вобл. – 10.06.2008), вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1996). Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Навуковыя даследаванні ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі, якія дазволілі на навуковай аснове кіраваць адчувальнасцю і прадукцыйнасцю кантролю з дапамогай фізічных палёў (ультрагукавое, магнітнае) і тэхналагічных асяроддзяў (магнітныя вадкасці).
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 70 вынаходак.