Рацько Анатоль Іванавіч (10.09.1950, в. Доўгае, Салігорскага р-на, Мінскай вобл. – 20.11.2011), хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1993).
Навуковыя працы ў галіне калоіднай хіміі, вывучэння сарбентаў і сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў калоідна-хімічныя асновы сінтэзу саасаджаных адсарбентаў, якія валодаюць развітой кіпрай структурай і высокай тэрмічнай стабільнасцю. Прапанаваў метады фарміравання кіпрай структуры цвёрдых целаў у прысутнасці арганічных і неарганічных мадыфікатараў. Развіў ўяўленні аб механізме структураўтварэння паўсінтэтычных адсарбентаў са слаіста-столбчатой структурай і ажыццявіў накіраванае мадыфікаванне слаістай алюмасілікаты полігідраксакомплексамі металаў і іх сумесямі, даследаваў уплыў прыроды і колькасці гідраксакомплексаў, тэмпературы гартавання на адсарбцыйна-структурныя, фізіка-хімічныя і каталітычныя ўласцівасці сінтэзаваных матэрыялаў. Выяўленыя заканамернасці фарміравання кіпрай структуры цвёрдых целаў у прысутнасці мадыфікатараў арганічнай і неарганічнай прыроды дазволілі выкарыстоўваць на практыцы склады для вырабу паўправадніковых і термакаталітычных газаадчувальных сэнсараў ў прыборах індыкацыі і вымярэння канцэнтрацыі розных газаў, адсарбенты для ачысткі вадкіх харчовых прадуктаў і вады ад радыёнуклідаў, цяжкіх металаў і інш.
Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 53 вынаходстваў.
Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В.А. Капцюга (2005).