Рымскі Генадзь Васільевіч (19.09.1936, г. Валгаград – 23.8.2000), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, паэт. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1981).
Навуковыя даследаванні ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Прапанаваў агульную тэорыю каранёвых траекторый сістэм аўтаматычнага кіравання( САУ), метады і сродкі аўтаматызацыі іх праектавання. Распрацаваў матэматычны апарат пабудовы і пераўтварэнні каранёвых гадографаў сістэм, параметры якіх змяняюцца ў адвольных межах па зададзеных законах. Прапанаваў новы клас дакладных (каранёвых) метадаў даследавання ўстойлівасці і якасці нелінейных САУ. Распрацаваў асновы пабудовы інтэлектуальных комплексаў аўтаматызаванага праектавання, якія адрозніваюцца калектыўнай працай карыстальнікаў, гнуткімі тэхналогіямі праектавання, інтэлектуальнымі рашальнікамі задач.
Аўтар больш за 330 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 30 вынаходстваў, прамысловага ўзору.
Прэмія НАН Беларусі 1995 г. за цыкл манаграфій па агульнай тэорыі каранёвых траекторый сістэм кіравання і аўтаматызацыі іх праектавання.
Узнагароджаны медалём.