Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (07.11.1922, пас.Чырвоны Палац, Чачэрскага р-на, Гомельскай вобл. – 12.06.2001), хірург-уролаг, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; чл.-кар. з 1969), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя працы па пытаннях хвароб мочапалавой сістэмы, нырачнай гіпертаніі, трансплантацыі органаў і тканак, аўтаматызаваных сістэм кіравання аховай здароўя.
Яго імя прысвоена 4-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т. л. 11 манаграфій і 9 вынаходстваў.
Дзяржаўная прэмія СССР 1982 г. за распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку сучасных метадаў дыягностыкі і арыгінальных рэканструктыўных органасберагаючых аперацый для лячэння хворых з прыроджанымі анамаліямі нырак і мачавых шляхоў. Дзяржаўная прэмія БССР 1988 г. за цыкл работ "Распрацоўка і ўкараненне ў практыку метадаў лячэння злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі".
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966, 1971, 1976), Айчыннай вайны I і II ступені (1945, 1985), Чырвонай Зоркі (1944, 1945), медалямі.