Віктар Іванавіч Шабайлаў (н. д. Мікалаеўка, Шклоўскага р-на, Магілёўскай вобл., 05.02.1931 – 03.04.2018), вучоны ў галіне дзяржаўнага права. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).
Галоўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з'яўляюцца: даследаванні арганізацыйна-прававых пытанняў сацыяльна-культурнага будаўніцтва, праблем дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе суверэнітэту, станаўлення, развіцця і функцыянавання як прававой сацыяльнай дзяржавы, фарміравання грамадзянскай супольнасці Беларусі, мясцовага кіравання і самакіравання, павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнага апарату кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу законапраектаў, у тым ліку законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (са зменамі і дапаўненнямі), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996 г.
Аўтар 180 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій.
Узнагароджаны медалямі.