Іван Захаравіч Сурта (22.11.1893, в. Бяседавічы, Хоцімскага р-на, Магілёўскай вобл. – 20.12.1937), педагог, дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936).
— Скончыў 2-гі Маскоўскі ўниверститет (1918), Інстытут чырвонай прафесуры (1932).
— У 1918 – 1920 гг. на партыйнай і савецкай працы ў Беларусі, у 1920 – 1926 гг. у органах ВЧК і ОГПУ. У 1933 г. намеснік наркама асветы БССР, у 1933 – 1936 гг. наркам аховы здароўя БССР.
— У 1932 – 1933 гг. віцэ-прэзідэнт, у 1936 – 1937 гг. прэзідэнт АН БССР.
— У 1935 – 1937 гг. член ЦВК БССР, у 1936 – 1937 гг. кандыдат у члены, член Прэзідыума ЦВК БССР.
— Арыштаваны ў 1937 г. і прысуджаны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Навуковыя працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства.