Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў(28.03.1940, в. Акулава, Теблешскага р-на, Цвярской вобл., Расія – 19.07.2002), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995).
Навуковыя працы па прыкладной матэматыцы, кібернетыцы, інфарматыцы. Распрацаваў асновы тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі аптымізацыйных задач, з выкарыстаннем якой вырашаны шэраг важных прыкладных задач аптымальнага праектавання і каляндарнага планавання. Развіў тэорыю раскладаў, яе метады і мадэлі.
Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, дзве з іх перавыдадзеныя за мяжой.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 г. за цыкл работ "Мадэлі і метады тэорыі раскладаў". Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2001 г. за манаграфію "Тэорыя раскладаў: групавыя тэхналогіі".