Мікалай Іванавіч Вядута (06.02.1913, г. Старабельск, Луганскай вобл., Украіна – 25.04.1998), эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), доктар эканамічных навук (1966), прафесар (1968).
Навуковыя працы прысвечаны арганізацыі і эканоміцы машынабудавання, эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, эканамічнай кібернетыцы, палітычнай эканоміі сацыялізму. Кіраваў першымі ў рэспубліцы распрацоўкамі аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю на машынабудаўнічых прадпрыемствах.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1966), медалямі.